Главная / Новости / У Гародні адкрылася фотавыстава пра ізраільскую Хайфу

У Гародні адкрылася фотавыстава пра ізраільскую Хайфу

У Гародні адкрылася фотавыстава пра ізраільскую Хайфу

У гарадзенскай харальнай сінагозе адкрылася выстава двух знакамітых фатографаў з ізраільскай Хайфы.

Вялікая зала сінагогі ледзь змясціла амаль сотню здымкаў Ільва Тарнапольскага і Алекса Шапіры.

Пра выставу распавядае адзін з яе аргінізатараў, старшыня рады габрэйскай рэлігійнай абшчыны Гародні Барыс Квяткоўскі:

– Яны з вялікай любоўю паказваюць той горад, дзе яны жывуць, дзе яны займаюцца творчасцю.

Паказваюць усю размаітасць горада, пра які яўрэі жартуюць: Хайфа працуе, Ерусалім моліцца, Тэль Авіў танцуе. Дык вось горад, які працуе, наперш цікавы шматлікімі сваімі іпастасямі.

Хто там пабываў, быў у захапленні ад таго, што можна пабачыць і самыя сучасныя аб’екты, звязаныя з космасам, і ў той жа час архаічныя, старыя будынкі, якія нагадваюць пра глыбокую гісторыю гэтага старажытнага порта на ўсходнім узбярэжжы Міжземнага мора.

Леў Тарнапольскі большую частку свайго жыцця быў звязаны з беларускім Гомелем і ўдзельнічаў у працы фотаклуба “Палессе”,

а 45-гадовы Алекс Шапіра – з’яўляецца адным з самых знакамітых габрэйскіх фатографаў.

Пабачыць гэтыя здымкі можна напрацягу месяца.

http://www.racyja.com/kultura/u-garodni-adrylasya-fotavystava-pra-iz/#essb_displayed_bottom

О Александр Волк

Александр Волк  ( волонтер до 2021) Хайфа

Оставить комментарий

Ваш email нигде не будет показан